Рейтинг@Mail.ru

Дата і месца нараджэння
22 ліпеня 1919 г. вёска Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
У 1940 г. скончыў Магілёўскі педінстытут, літаратурны факультэт, спецыяльнасць «Руская і беларуская мовы і літаратура».
1945–1948 — вучоба ў аспірантуры пры Мінскім педінстытуце па спецыяльнасці «Руская мова».
У 1950 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па лексіцы «Рэалістаў» Дз. І. Пісарава, выкананую пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта АН СССР С. Р. Бархударава. У 1965 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Гісторыя ад’ектыўнага формаўтварэння і формаўжывання ў беларускай мове». У лютым 1967 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара.

Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)

Працоўная дзейнасць
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай і нямецкай моў (1939–1940), асістэнтам і загадчыкам кафедры рускай мовы Мінскага педінстытута (1948–1952), навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектара сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства АН Беларусі (1952–1956), загадчыкам кафедры рускай мовы БДУ (1965–1975), загадчыкам кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Мінскага педінстытута.
Быў адказным рэдактарам часопіса «Веснік БДУ імя У. І. Леніна». Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. (1969–1975).

Сфера навуковых інтарэсаў
Беларускае, рускае і славянскае мовазнаўства, удасканаленне методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ.

Дасягненні ў галіне навукі
Працы вучонага (каля 200) у галіне беларускага мовазнаўства ахопліваюць праблемы сучаснай мовы, гісторыі мовы і ўзаемадзеяння беларускай мовы з іншымі славянскімі мовамі на розных этапах іх развіцця.
М. Г. Булахаў даследаваў мову старажытных беларускіх помнікаў дзелавога, публіцыстычнага і літаратурнага характару, твораў XVII–XX ст. першадрукаў Ф. Скарыны, С. Буднага. Яго трохтомнае даследаванне прыметніка на матэрыяле пісьмовых помнікаў XIV–XVII ст., фальклорных і дыялекталагічных помнікаў, сучаснай літаратурнай мовы ў гісторыка-этымалагічным плане прасочвае працэс складвання ў беларускай мове прыметніка як асобнага лексіка-граматычнага класа слоў, аналізуе развіццё яго семантыкі, граматычных форм і сінтаксічных функцый.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў 19–20 стст. ва ўзаемадзеянні з іншымі славянскімі мовамі. — Мн., 1958.
  • Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков. — Мн., 1979.
  • Из наблюдений в области сравнительно-исторического синтаксиса // Веснік БДУ. Сер. 4. — 1973, № 2.
  • Лашкевіч А. І. Педагог, воін, вучоны // Нар. асвета. — 1979, № 7.
  • М. Г. Булахов: (К 60-летию со дня рождения) / Русский язык о национальной школе. — 1979, № 4.
Автор : joomla блоги