Рейтинг@Mail.ru

Дата і месца нараджэння
Нарадзілася 07.11.1922 г. у г. Крычаве Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, літаратурны факультэт, спецыяльнасць «Беларуская і руская мовы і літаратура» (1946)
Кандыдат філалагічных навук (1976), дацэнт (1979). Кандыдацкая дысертацыя — «Дзеепрыслоўе ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1976), навуковы кіраўнік Р. Н. Клюсаў.

Узнагароды
Выдатнік народнай асветы (1977), «Отличник просвещения СССР» (1985), узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР (1982), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1946).

Працоўная дзейнасць
Асістэнт (1946–1950), старшы выкладчык (1950–1984), дацэнт (1985) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.

Сфера навуковых інтарэсаў
Сучасная беларуская мова (марфалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), методыка выкладання беларускай мовы, лексікаграфія (беларуская дыялектная анамастыка).

Дасягненні ў галіне навукі
Публікацыі С. Я. Кечык (каля 20) прысвечаны самым актуальным праблемам беларускага мовазнаўства — дзеепрыслоўю як дзеяслоўнай форме, дыялектнай анамастыцы, упершыню ў Беларусі склала «Зборнік практыкаванняў па беларускай мове» з элементамі безмашыннага праграміравання.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Дзеепрыслоўе ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. — Мн., 1985.
  • Моўны разбор у ВНУ і школе (схемы, узоры, заданні). — Мн., 1988. (у сааўтарстве)
  • Іваноў, Я. Я., Рагаўцоў, В. І. Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2002. — С. 170.
Автор : joomla блоги