Рейтинг@Mail.ru

Дата і месца нараджэння
Нарадзіўся 21 студзеня 1916 г. у в. Перавалочнае Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
Скончыў літаратурны факультэт МДПІ імя М. М. Пакроўскага па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратура» (1935).
Аспірантура Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя А. М. Горкага па спец. «Беларуская мова».
Кандыдат філалагічных навук (1961). Кандыдацкая дысертацыя «Асаблівасці словаўтварэння тэрміналагічнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы: (на матэрыялах «Руска-беларускага слоўніка» 1953 г.)» (навуковы кіраўнік — к.ф.н. праф. М. І. Гурскі) абаронена ў інстытуце мовазнаўства АН БССР.

Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1949), медалём «За доблесную працу» (1970), Ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР (1966 і 1968).

Працоўная дзейнасць
Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Вяляціцкай СШ (1935–1939, 1945–1950), Лотніцкай СШ (1939) Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага інстытута (1954), загадчыкам кафедры рускай і беларускай моў Полацкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1954–1959), загадчыкам кафедры беларускай мовы Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1959–1962).
Дацэнт (1963–1976), старшы навуковы супрацоўнік (1969), загадчык (1962–1969) кафедры беларускай мовы, прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце (1970–1972) МДПІ імя А. А. Куляшова.

Сфера навуковых інтарэсаў
Сучасная беларуская мова (пунктуацыя, словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), методыка выкладання беларускай мовы, сучасная руская мова, этымалогія, параўнальная лексікалогія.

Кіраўніцтва аспірантамі
Пад кіраўніцтвам Р. Н. Клюсава абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі: Кечык С. Я. «Дзеепрыслоўе ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1976), Аўласевіч М. А. «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), Шапавалава Л. І. «Формы і функцыі зваротка ў сучаснай рускай мове» (1980).

Дасягненні ў галіне навукі
У сваіх працах, прысвечаных праблемам пунктуацыі, правёў сістэматычны агляд нарматыўных і факультатыўных знакаў прыпынку ў сучаснай беларускай мове, пераважна на прыкладах твораў мастацкай літаратуры, з адпаведнымі каментарыямі.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Сучасная беларуская пунктуацыя: вучэб. дапам. для філал. фак-таў пед ін-таў і ун-таў / пад рэд. М. С. Яўневіча. — Мн.: Вышэйшая школа, 1966. — 247 с. (2-е выд., выпр. і дапр. — МН.: Вышэйшая школа, 1972. — 279 с.). — Сааўт.: А. Л. Юрэвіч.
  • Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі / Адк. за выд. М. І. Канюшкевіч; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я. Купалы. — Гродна, 1993. — 268 с.
  • Знакі прыпынку // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Мн.: БелСЭ, 1971. — Т. 4. — С. 588–589. — Сааўт.: А. Л. Юрэвіч.
Автор : joomla блоги