Рейтинг@Mail.ru

Дата і месца нараджэння
15 жніўня 1927 г. у вёсцы Залессе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя
Скончыў Магілёўскі педінстытут (1951), філалагічны факультэт, беларускае аддзяленне.
Пад кіраўніцтвам Р. І. Аванесава ў 1959 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Формы асабовых і зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі»

Узнагароды
У 1971 г. за комплекс прац па вывучэнні беларускіх народных гаворак разам з іншымі мовазнаўцамі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.

Працоўная дзейнасць
З 1952 г. працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі (1986 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі).

Сфера навуковых інтарэсаў
Беларуская дыялекталогія.

Дасягненні ў галіне навукі
На рахунку А. А. Крывіцкага каля двухсот навуковых публікацый. Ён адзін з аўтараў калектыўных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968–1969). З’яўляецца таксама ўдзельнікам стварэння 5-томнага «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».
З’яўляецца членам Міжнароднай камісіі «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа». З 1976 г. ён кіраўнік Беларускай нацыянальнай групы (з 1992 г. — Нацыянальнай камісіі) «Лінгвістычнага атласа Еўропы» і член рэдакцыйнага савета атласа.
А. А. Крывіцкі — арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак.
У шэрагу прац А. А. Крывіцкі раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.

АСНОЎНЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

  • Формы асабовых займеннікаў трэцяй асобы ў беларускай мове // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1957, № 1.
  • Пра Слоўнік Тураўшчыны // Народная слова. — Мн., 1976.
  • Тыпы і ўжыванне назваў рыбы ў адной гаворцы Палесся // Беларускае і славянскае мовазнаўства. — Мн., 1972.
  • Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн., 1994. — С. 272–273.
Автор : joomla блоги